2015-07-21 11:23:00

Святы Пасад заклікаў паважаць “каштоўнасці старэння”


Апостальская Сталіца заявіла аб сваёй прыхільнасці да падтрымкі і абароны правоў і годнасці, уласцівых пажылым людзям, а таксама ліквідацыі ўсіх форм дыскрымінацыі ў залежнасці ад узросту. Арцыбіскуп Бернардзіта Ауса, пастаянны назіральнік Апостальскай Сталіцы ў ААН, прыняў удзел у пасяджэнні рабочай групы па правах пажылых асоб. Яна прайшла ў Нью-Ёрку 16 ліпеня 2015 г.

Гэтая дыскусія, падкрэсліў дыпламат, асабліва актуальная ў час, калі пажылыя людзі знаходзяцца не толькі ў сітуацыі матэрыяльнай нестабільнасці, але і адчуваюць сябе цяжарам для грамадства. Ніхто не адважваецца казаць пра гэта адкрыта, але гэта робіцца, зацытаваў арцыбіскуп папу Францішка. Ён назваў XXI век “стагоддзем старэння” і прывёў даныя, якія кажуць аб тым, што ўжо зараз 700 млн. чалавек, або 10% насельніцтва свету, старэйшыя за 60 гадоў. Да 2050 г. гэтыя лічбы падвояцца. Такі “дысбаланс” – вялікі выклік для сучаснага грамадства, што адзначаецца “нагрузкай” на сістэмы аховы здароўя і сацыяльнай абароны. У дадзеным кантэксце прадстаўнік Святога Пасаду звярнуў асаблівую ўвагу на патрэбы пажылых жанчын, часта выключаных або забытых. 

Паколькі лік пажылых людзей павялічваецца разам з ростам сярэдняй працягласці жыцця, з’явілася неабходнасць больш садзейнічаць іх прыняццю і прызнанню з боку грамадства, лепшай інтэграцыі ў яго. Арцыбіскуп Ауса падкрэсліў, што ідэальным месцам пражывання пажылых людзей па-ранейшаму застаецца сям’я. Ватыканскі дыпламат з жалем адзначыў, што да гэтага дня не існуе ніякага міжнароднага пагаднення або механізмаў, абараняючых правы пажылых людзей, аналагічных Канвенцыі аб правах інвалідаў. У любым выпадку, лічыць ён, усе намаганні павінны быць дапоўнены палітычнай воляй і канкрэтнымі праграмамі, накіраванымі на ліквідацыю прычын парушэння правоў пажылых. 

Гаворка ідзе аб падыходзе да чалавека не з пункту гледжання яго матэрыяльнай прадуктыўнасці. Гэта прыніжае годнасць чалавека, калі не ўлічваюць існавання незлічоных іншых спосабаў, дзе ён можа прынесці карысць для грамадства. Часта пажылыя адчуваць сябе бескарыснымі толькі таму, што яны страцілі сваё месца ў грамадстве, а яны з’яўляюцца “важным пунктам адліку ў эпоху, калі многія спрабуюць знайсці сваю тоеснасць і страцілі надзею”. Іх калектыўная памяць і багаты вопыт здольныя накіраваць грамадства для таго, каб будучыя пакаленні сутыкнуліся “з жыццём у адзіноце”. 

Ватыканскі дыпламат заклікаў да разумення “каштоўнасці старэння” і ўкладу пажылых людзей у жыццё грамадства. Гэта адзіны спосаб, каб працаваць у напрамку свету, які свабодна і ў поўнай меры будзе паважаць правы сваіх “старэйшын”.








All the contents on this site are copyrighted ©.