2015-07-20 15:13:00

Касцёл у Чылі заняўся прадухіленнем злоўжыванняў


Архідыяцэзія Сант’яга-дэ-Чылі арганізавала курс для ўсіх пробашчаў па прадухіленні сексуальных злоўжыванняў адносна непаўналетніх і па стварэнні бяспечнага асяроддзя для дзяцей і моладзі. У тэалагічна-душпастырскім тыдні, які праходзіць у сталіцы Чылі 20-24 ліпеня 2015 г., удзел прымуць таксама законнікі і свецкія работнікі касцёльных устаноў, у агульнай складанасці каля 800 чалавек.

Тэма тыдня: “Падтрымліваць здаровае і бяспечнае асяроддзе братэрскай камуніі ў нашым Касцёле”. Гаворка ідзе аб “будаванні сталых адносін” у асоб, якія займаюцца евангелізацыйнай дзейнасцю. Адна з тэм спаткання будзе датычыць рэалізацыі канкрэтных душпастырскіх прынцыпаў адносна выпадкаў педафіліі.

Тэалагічна-душпастырскі тыдзень, гэта чарговая ініцыятыва ў рамках ініцыятывы па прадухіленні сексуальных надужыванняў. На працягу года фармацыю ў гэтым напрамку ўжо прайшлі 427 чалавек, якія працуюць у душпастырстве ў архідыяцэзіі Сант’яга-дэ-Чылі.








All the contents on this site are copyrighted ©.