19 ліпеня 2015 г. адзначае свой дзень нараджэння самы пажылы каталіцкі іерарх у свеце. Ім з’яўляецца арцыбіскуп Ньюарка на пенсіі Пітэр Леа Герэці. Ён нарадзіўся ў 1912 годзе на паўночным усходзе ЗША. Сёння іерарху споўнілася 103 гады.
Працягвае спіс іерархаў-доўгажыхароў 101-гадовы кангалезскі біскуп бельгійскага паходжання Ян ван Кавелер і некалькі 99-гадовых іерархаў: чылійскі арцыбіскуп Бернардзіна Пінэра Карвала, італьянскі кардынал Лорыс Франчэска Капавіла, былы асабісты сакратар Яна ХХІІІ, эквадорскі біскуп баскскага паходжання Віктар Гараігардабіў Берызбеітыя, інданэзійскі біскуп галандскага паходжання Андрэас Пітэр Карнэліус Сол і французскі біскуп Альбер Мальбуа.
All the contents on this site are copyrighted ©. |