2015-07-18 15:07:00

У кубінскай камуністычнай газеце – пасланне епіскапату


“Па просьбе Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Кубы” орган Цэнтральнага Камітэта Камуністычнай Партыі Кубы, штодзённая газета „Granma” апублікавала на сваім вэб-сайце яе паведамленне, скіраванае ў сувязі з візітам папы Францішка 19-22 верасня 2015 г.

Мы рыхтуемся вітаць Папу як “місіянера міласэрнасці”, напісалі іерархі ў абвешчаным 29 чэрвеня пасланні. Яны падкрэслілі, што навіну аб візіце Францішка прынялі з вялікай радасцю як католікі, так і многія іншыя кубінцы.

“Святы Айцец хоча паказаць сваю блізкасць у той час, калі – дзякуючы яго пасрэдніцтву – мы дыхаем паветрам надзеі ў нашым нацыянальным жыцці ва ўмовах новых магчымасцяў для пастаяннага дыялогу паміж Злучанымі Штатамі і Кубай. Гэта вельмі важна, што ён зрабіў, як пастыр Паўсюднага Касцёла, імкнучыся да паяднання і спакою паміж усімі народамі зямлі!”, напісалі іерархі за два месяцы да пачатку апостальскага падарожжа, нагадваючы, што Францішак з’яўляецца трэцім Пантыфікам, які наведвае Кубу на працягу 17 гадоў. Раней там былі: св. Ян Павел II, у студзені 1998 г., і Бэнэдыкт XVI у сакавіку 2012 г.

Як Ян Павел II – чыя “словы і жэсты мы не забыліся” – быў прыняты на Карыбскім востраве як “прадвеснік ісціны і надзеі”, і Бэнэдыкт XVI як “пілігрым любові”, Францішка прывітаюць тут як “місіянера міласэрнасці”.

У рамках духоўнай падрыхтоўкі да сустрэчы з Папам біскупы абвясцілі, што першыя пятніцы ліпеня, жніўня і верасня будуць днямі посту і малітвы для выпрошвання міласэрнасці. У ноч з 17 на 18 верасня ў кожнай каталіцкай супольнасці адбудзецца малітоўнае чуванне для падрыхтоўкі “сэрцаў кубінцаў, каб пачулі і прынялі пасланне надзеі і спагады, якое прынясе папа Францішак”.








All the contents on this site are copyrighted ©.