2015-07-17 13:52:00

Канцлер Папскай акадэміі навук пра ААН


Арганізацыя Аб’яднаных Нацый – гэта не д’ябал, таму Папская акадэмія навук можа працаваць з ёй, сказаў канцлер Акадэміі, біскуп Марсэла Санчэс Саронда. Ён дадаў, што Касцёл будзе супрацоўнічаць з ААН ва ўсіх праектах, якія не супярэчаць яго вучэнню.

Папская акадэміі навук сумесна з ААН арганізуе 22 ліпеня ў Ватыкане аднадзённую канферэнцыі па ўстойлівым развіцці, а на дзень раней, семінар з удзелам мэраў 60 найбуйнейшых гарадоў свету на тэму барацьбы супраць сучаснага рабства.

Гэта другая ў 2015 г. ініцыятыва Акадэміі, арганізаваная сумесна з Арганізацыяй Аб’яднаных Нацый. У красавіку ў Ватыкане адбылася міжнародная сустрэча па тэме маральных аспектаў змены клімату і ўстойлівага развіцця, з удзелам Генеральнага сакратара ААН Пан Гі Муна.

Гэта супрацоўніцтва, тым не менш, сустракаецца з крытыкай некаторых касцёльных колаў, якія заўважаюць, што Апостальская Сталіца працуе з асобамі або арганізацыямі, якія садзейнічаюць, напрыклад, так званаму “кантролю нараджальнасці” спосабамі, якія супярэчаць вучэнню Касцёла. 

У адказ на гэтыя пярэчанні на прэс-канферэнцыі ў Ватыкане 15 ліпеня 2015 г., біскуп Санчэс заявіў, што Касцёл супрацоўнічае з усімі ў вырашэнні агульных праблем. Ён спаслаўся на візіты Пантыфікаў у ААН, падчас якіх яны заяўлялі, што Арганізацыя мае важнае значэнне для света і міру ў ім. Бачанне ў Арганізацыі Аб’яднаных Нацый д’ябла, да чаго схільныя некаторыя людзі правага толку, гэта не пазіцыя Святога Пасаду, сказаў канцлер Папскай акадэміі навук.








All the contents on this site are copyrighted ©.