2015-07-17 13:31:00

22 мільёны на “папскім твітэры”


Ужо 22 млн. інтэрнэт-карыстальнікаў рэгулярна чытаюць кароткія запісы на профілі @Pontifex на “Твітэры”. Цікавасць да “папскага акаўнту” значна павялічылася падчас падарожжа Францішка ў Лацінскую Амерыку. Паездка шырока каментавалася ў сетцы. У той час штодзённая чытацкая аўдыторыя “твітаў” Пантыфіка складала 30 тыс. асоб.

Большасць наведвальнікаў мае канал на іспанскай мове – 9 млн. праглядаў. На другім месцы знаходзіцца ангельская версія – 6,5 млн., а затым італьянская – з 2,9 млн.








All the contents on this site are copyrighted ©.