2015-07-15 11:49:00

Ватыканскі дыпламат пра барацьбу Касцёла з эболай


“Каталіцкія супольнасці ў краінах, пацярпелых ад эпідэміі Эбола знаходзяцца на першай лініі барацьбы з вірусам і аказваюць дапамогу і падтрымку сем’ям ахвяр”, - нагадаў пастаянны прадстаўнік Святога Пасаду пры Арганізацыі Аб’яднаных Нацый у Нью-Ёрку. Ён прыняў удзел у канферэнцыі па барацьбе супраць гэтай смяротнай хваробы.

Арцыбіскуп Бернардзіта Ауса нагадаў, што Святы Айцец неаднаразова звяртаўся “да міжнароднай супольнасці з просьбай гарантаваць адпаведную гуманітарную дапамогу інфіцыраваным і прыняць канкрэтных намаганні па пераадоленні эпідэміі”.

Міжнародныя каталіцкія арганізацыі, у цесным супрацоўніцтве са Святым Пасадам вылучылі некалькі мільёнаў долараў на падтрымку дзейнасці Касцёла ў краінах, пацярпелых ад эпідэміі. Прадстаўнік Апостальскай Сталіцы заявіў, што па асабістым распараджэнні Папы на гэтыя мэты было прызначана 0,5 млн. долараў, а нядаўна ён ахвяраваў сімвалічныя 20 тыс. для падтрымкі доўгатэрміновых ініцыятыў па ліквідацыі наступстваў эпідэміі.

Хоць па сутнасці распаўсюджванне віруса ўжо спынена, ён па-ранейшаму застаецца небяспечным. 45 дзён пасля таго як Лібэрыя была абвешчана краінай, свабоднай ад ліхаманкі Эбола, там былі зарэгістраваны новыя смяротныя выпадкі.








All the contents on this site are copyrighted ©.