2015-07-13 14:34:00

Лацінаамерыканскія СМІ станоўча пра візіт Пантыфіка


У сваіх нядзельных выданнях лацінаамерыканскія СМІ падвялі першыя вынікі завершанага 12 ліпеня 2015 г. папскага падарожжа на кантынент. “Ціхая рэвалюцыя Францішка”, - гучыць загаловак штодзённай газеты “Ultima Hora” з Парагваю, які пасля Эквадора і Балівіі стаў трэцім і апошнім этапам паездкі Пантыфіка ў рэгіён. “Папа ўстрывожыў Паўднёвую Амерыку і сваім візітам напісаў гісторыю”, - піша газета ў нядзельным выданні. 

„La Nación” піша: “Папа ставіць пад пытанне невыразную эканоміку і ідэалогію”. У тым жа духу выказваецца штодзённік “АВС”: “Папа заклікае да дыялогу і крытыкуе ідэалогію”.

Падобныя цытаты Францішка публікуе і аргентынская газета „La Nación”: “Ідэалогіі заканчваюцца дыктатурамі”. Чылійская “La Tercera” адзначае ўдзячнасць Пантыфіка для парагвайскіх жанчын за іх уклад у аднаўленне краіны пасля вайны: “Папа Францішак хваліць парагвайскіх жанчын і моліцца на мове гуарані”. Гэтую ж тэму ўздымае “El Telegrafo” у Эквадоры: “Францішак параўноўвае парагвайскіх жанчын з Марыяй”.

У венесуэльскай газеце “El Universal” можна прачытаць: “Падчас візіту ў Парагваі Папа асуджае ідэалогію і карупцыю”. Уругвайскі „El Observador” уздымае іншую тэму папскіх выступленняў і заяўляе: “Папа Францішак заклікае памятаць пра свае карані”.

Чарговая тэма цікавіць сродкі масавай інфармацыі Мексікі. Газета “El Universal” на першай старонцы публікуе вялікі тытул: “Папа заклікае святароў не шукаць апладысментаў”.

У цэлым лацінаамерыканскія СМІ вельмі станоўча ацэньваюць візіт Пантыфіка ў тры краіны рэгіёна.








All the contents on this site are copyrighted ©.