2015-07-12 17:41:00

Папа: ніколі не пераставайце звяртацца з даверам да Марыі


“Вера парагвайскага народа, як многіх іншых народаў Лацінскай Амерыкі, пранікнута любоўю да Дзевы Марыі. Вы прыходзіце з даверам да вашай Маці, адкрываеце свае сэрцы і давяраеце ёй свае радасці і смуткі, свае імкненні і пакуты. Маці Божая суцяшае вас і з пяшчотнай любоўю напаўняе вас надзеяй. Ніколі не пераставайце звяртацца з даверам да Марыі, Маці міласэрнасці для ўсіх яе дзяцей без выключэння”, - сказаў Святы Айцец ў сваіх разважаннях перад малітвай “Анёл Панскі” 12 ліпеня 2015 г., на заканчэнне Эўхарыстыі ў парку Нью-Гуасу ля парагвайскай сталіцы.

Францішка сёння, у апошні дзень яго лацінаамерыканскага візіту, чакае яшчэ дзве сустрэчы: з мясцовым епіскапатам і моладдзю. Яго вяртанне ў Рым чакаецца 13 ліпеня 2015 г. у 13.45 па мясцовым часе, пасля амаль 13-гадзіннага пералёту з Парагваю.








All the contents on this site are copyrighted ©.