2015-07-11 14:25:00

Спачувальная тэлеграма Папы з прычыны смерці кардынала Біффі


Папа Францішак выказаў свае спачуванні ў сувязі са смерцю італьянскага кардынала Джакама Біффі, які памёр 11 ліпеня ва ўзросце 87-мі гадоў. У тэлеграме на імя кардынала Карла Каффары, арцыбіскупа Балоніі, Пантыфік сцвярджае, што “з вялікім смуткам прыняў паведамленне аб смерці” іерарха, пасля доўгай яго хваробы.  Папа з удзячнасцю ўспамінае нястомныя намаганні памерлага кардынала “у распаўсюджванні Евангелля” і яго любоў да Касцёла. Папа нагадаў, што кардынал Біффі пакінуў па сабе шмат публікацый. Ён два разы кіраваў рэкалекцыямі Рымскай курыі. Святы Айцец выказаў сваю блізкасць духавенству і вернікам дыяцэзіі, а таксама родным. Ён запэўніў аб сваёй малітвек за памерлага іерарха.

Джакама Біффі нарадзіўся ў 1928 г. Святарскае пасвячэнне атрымаў у 1950 г. у Мілане. Займаў важныя пасады ў міланскай архідыяцэзіі. Біскупскую сакру атрымаў у 1975 г. а папа Ян Павел ІІ у 1985 г. далучыў Джакама Біффі да Калегіі Кардыналаў.

Пасля смерці іерарха ў Калегію Кардыналаў уваходзіць 221 член, з якіх 120 не дасягнулі яшчэ 80-гадовага ўзроста.

Ян Мойсік








All the contents on this site are copyrighted ©.