2015-07-11 17:21:00

Пантыфік: парагвайскія жанчыны самыя слаўныя ў Амерыцы


11 ліпеня 2015 г. Святы Айцец пасля наведзін педыятрычнай бальніцы ў Асунсьён, прыбыў у марыйны санктуарый ў Каакупэ, дзе цэлебраваў св. Імшу. У гаміліі Папа аддаў пашану Марыі і жанчынам Парагвая. Ён адзначыў, што жыхары Парагвая прыбываюць у гэты санктуарый, каб прадставіць Марыі свае патрэбы, падзякаваць за атрыманыя ласкі, папрасіць прабачэння і затым пачаць жыццё нанава. “Жыццё Марыі сведчыць пра тое, што Бог не расчароўвае, не пакідае свайго народа, нават у момантах, або сітуацыях, у якіх здаецца, што Ён не існуе”, - сказаў Пантыфік.

Паводле Папы Марыя была і застанецца ў нашых бальніцах, у нашых школах,  нашых дамах. “Яна была і застанецца з намі на працоўных месцах і на дарозе, у кожным доме. Была і застанецца ў фарміраванні  краіны, робячы з нас нацыю”, - пераканы Францішак.  

Папа затым аддаў вялікую павагу парагвайскім жанчынам, якія з вялікай мужнасцю і самаахвярнасцю, былі ў стане падняць краіну з разбурэння, краіну якая абрынулася і была пагружана ў вайне. “Калі ўсё, здавалася абрынецца вы разам з Марыяй казалі: мы не баімся, Пан з намі, з нашым народам, з нашымі сем'ямі, мы робім тое, што Ён кажа нам”, - сказаў Папа і дадаў, што Бог дае ім знаходзіць у сябе сілы, каб гэта зямля не папала ў хаос. “Няхай Бог благаславіць гэту ўпартасць, няхай Бог благаславіць і суцешыць вашу веру; няхай Бог благаславіць парагвайскія жанчыны, самыя слаўныя ў  Амерыцы”, - сказаў на заканчэнне Папа.

Ян Мойсік








All the contents on this site are copyrighted ©.