2015-07-10 14:29:00

Францішак наведаў хворага кардынала


Пасля напружанага другога дня свайго візіту ў Балівіі і прамовы падчас Другой сусветнай сустрэчы народных рухаў у Санта-Крус 9 ліпеня 2015 г. Францішак наведаў з прыватным візітам мясцовага арцыбіскупа на пенсіі, кардынала Хуліа Тэрасаса Садавала. На працягу некалькіх тыдняў, 79-гадовы іерарх знаходзіцца па прычыне праблем са здароўем бальніцы. Святы Айцец размаўляў з ім каля паўгадзіны.

Кардынал Тэрасас даўно сябруе з Францішкам, з часу іх сумеснай вучобы ў семінарыі. Іерарха вельмі любяць у Балівіі. У апошнія месяцы ён сістэматычна праходзіць лячэнне ў сувязі з праблемамі кровазвароту, са страўнікам і лёгкімі.

Іерарх з’яўляецца першым ураджэнцам Балівіі ў Калегіі кардыналаў. Раней краіна была прадстаўлена кардыналам Хасэ Клементэ Маурэрам, нямецкім місіянерам, які стаў арцыбіскупам Сукрэ.








All the contents on this site are copyrighted ©.