2015-07-08 15:42:00

Прадстаўнік Святога Пасаду пра здароўе Папы


Папа Францішак адчувае сябе добра, на яго ніяк не паўплывала змена клімату, тэмпературы і вышыні над узроўнем мора паміж размешчаным у гарах Кіта і прыбярэжным Гуаякіль, сказаў журналістам кіраўнік Залы Друку Апостальскай Сталіцы, кс. Фэдэрыка Ламбардзі. Падчас вечаровай прэс-канферэнцыі 7 ліпеня 2015 г. у Кіта, ён прызнаўся, што заўсёды здзіўляе яго актыўнасць Папы з улікам яго ўзросту. “Гэта захапляе”, - дадаў італьянскі святар.

Ён нагадаў, што Францішак заўсёды кажа, што яго добрае здароўе не з’яўляецца нечым натуральным, гэта “Божая дапамога для яго і яго служэння, для добрага служэння народам, якія наведвае”. Кс. Ламбардзі дадаў, што Святы Айцец сёння мае шмат “энергіі, пра што ён і марыць не мог яшчэ некалькі гадоў таму”.








All the contents on this site are copyrighted ©.