2015-07-07 13:49:00

Францішак і эквадорцы – камунія пастыра з народам


Кіраўнік Залы Друку Апостальскай Сталіцы, кс. Фэдэрыка Ламбардзі, які суправаджае Папу падчас яго лацінаамерыканскага падарожжа, падзяліўся сваімі ўражаннямі ад яго эквадорскага этапу. Ён прызнаўся, што яго кранулі “цяпло і радасць эквадорцаў, прымаючых Святога Айца”. Францішак тут успрымаецца як “Папа, што належыць да сям’і”, як нехта блізкі, што кажа да гэтых людзей спантанна, проста, але канкрэтна. 

Кс. Ламбардзі адзначыў, што ня гледзячы на мноства радасці і энтузіязму, не можна казаць аб “павярхоўных” адносінах эквадорцаў да Пантыфіка і яго навучання, тут назіраецца сапраўдная глыбіня ўспрыняцця. “Гэта бачна па паставе людзей, па іх тварах, усмешцы і слёзах”, - сказаў святар і дадаў: “Я думаю, што Папа дасканала ведае досвед “народу” як супольнасці ў іх жыцці верай, у перажыванні народнай пабожнасці, у перакладзе веры на канкрэтную рэальнасць паўсядзённага жыцця”. 

“Гэтыя дні будуць для Францішка і эквадорцаў досведам камуніі пастыра з вялікім народам, які слухае і разумее яго”, - лічыць кс. Ламбардзі.








All the contents on this site are copyrighted ©.