2015-07-07 13:07:00

Францішак заклікаў эквадорцаў будаваць братэрства


Апошнім пунктам другога дня Святога Айца ў Эквадоры быў візіт у сталічную архікатэдру. Сабраных каля яе вернікаў, Францішак заклікаў будаваць братэрства. У святыні Папа маліўся перад Найсвяцейшым Сакрамэнтам і аддаў хвалу Маці Божай, прывітаў вернікаў, сабраных ў ёй. Ужо на прыступках храма ён адзначыў, што просіць Бога, каб у гэтым вялікім народзе не існавала адрозненняў, не было выключэння і адчужэння, каб ўсе былі братамі.

У падрыхтаванай загадзя, але не чытанай прамове Папа прызнаўся, што адпраўляючыся ў падарожжа, ушанаваў абраз эквадорскай святой Марыі Анны ад Езуса (1618-1645), выява якой знаходзіцца ў апсідзе базылікі св. Пятра ў Ватыкане. Ён падкрэсліў, што святыя заахвочваюць нас наследаваць іх, вучыцца ў іх школе. Францішак узгадаў іншую эквадорскую святую Нарцызію ад Езуса (1832-1869) і благаслаўлёную Мэрседэс ад Езуса (1828-1883). “Тым, хто сёння тут прысутнічае і пакутуе, або пакутавалі як сіроты, тым, хто быў яшчэ зусім малы і павінен быў клапаціцца аб братах і сёстрах, тым, хто кожны дзень даглядае за хворымі або пажылымі людзьмі, я кажу, што такім чынам яны наследуюць Нарцызію і Мэрседэс”, - гаворыцца ў падрыхтаваным тэксце.

Святы Айцец спаслаўся на той час, калі архікатэдра ў Кіта яшчэ будавалася і транспартныя, скульптурныя і каменныя працы выконваліся ў адпаведнасці са звычаямі мясцовых народаў. “Гэта была праца ўсіх для грамадства, праца ананімная, без рэкламных шчытоў і апладысментаў”, - сказаў Папа. “Дай Бог, каб, як камяні гэтага сабора, таксама і мы бралі на свае плечы патрэбы іншых, дапамагаючы будаваць ці перабудоўваць жыццё шматлікіх братоў, якія не маюць сілы пабудаваць яго або дасведчылі яго краху”, - дадаў ён.

На заканчэнне Францішак падкрэсліў, што кожны з нас пакліканы садзейнічаць прыгажосці жыцця праз малітву, добрыя справы, дапамогу найбольш патрабуючым. На гэтым, паводле яго, палягае радасць евангелізацыі.








All the contents on this site are copyrighted ©.