2015-07-07 12:01:00

Святы Айцец сустрэўся з Прэзідэнтам Эквадора


6 ліпеня 2015 г. увечары, пасля вяртання з Гуаякіль у Кіта, Святы Айцец адправіўся ў Прэзідэнцкі палац “Carondelet” у гістарычным цэнтры сталіцы Эквадора. Сустрэча з Рафаэлем Карэа адбылася ў Зале пратаколу. Святы Айцец падарыў копію мазаікі Маці Божай з Дзіцяткам Езус з базылікі св. Паўла за Мурамі, арыгінал якой паходзіць з ХІІІ ст. Пасля заканчэння размовы Прэзідэнт прадставіў Папу сваю сям’ю. Францішак прывітаў таксама прысутных у прэзідэнцкай рэзідэнцыі законніц і законнікаў, а затым выйшаў на балкон палаца “Carondelet”, каб прывітаць сабраных перад ім вернікаў.








All the contents on this site are copyrighted ©.