2015-07-07 14:24:00

Візіт Папы ў Эквадор – ніводнага голасу апазіцыі і супраціву


 

Увесь Эквадор уражаны візітам Францішка ў краіне. Усе святкуюць і спантанна самаарганізуюцца для ўдзелу ў сустрэчы з Папам, сказаў прэс-сакратар эквадорскага епіскапату кс. Давід дэ-ла-Торэ. На яго думку, дзякуючы Святому Айцу, Касцёл зноў апынуўся ў цэнтры грамадскага жыцця.

“Увесь эквадорскі народ, у тым ліку тыя, хто не належыць да Касцёла, хочуць, каб слова Пантыфіка і яго прысутнасць нешта змянілі ўнутры кожнага з нас, як і ва ўсёй краіне”, - сказаў святар. Паводле яго, радасць ад прыезду Францішка можна было адчуць ужо на працягу двух астатніх месяцаў, асабліва сярод самых бедных сацыяльных слаёў. “Цікава, што я не сустрэў ніводнага голасу апазіцыі, супраціву, наадварот, ўсе жадаюць, каб гэты візіт нешта ў нас змяніў”, - сказаў прэс-сакратар епіскапату.








All the contents on this site are copyrighted ©.