2015-07-06 13:31:00

Папа абвясціў аб планах наведаць Германію


Францішак афіцыйна абвясціў аб планах наведаць Германію. Падчас палёту з Рыма ў сталіцу Эквадора Кіта 5 ліпеня 2015 г. ён сказаў журналістам, якія суправаджалі яго, што атрымаў афіцыйнае запрашэнне ад канцлера Ангелы Меркель. “Гэта вельмі добрая справа. Візіт павінен быць еўрапейскай міратворчай місіяй”, - падкрэсліў ён. Папа не назваў канкрэтнай даты, але паведаміў, што Германія знаходзіцца ў яго бягучых планах замежных падарожжаў. 

Вядома, што Францішка запрасіла і Канферэнцыя Біскупаў Германіі. Чакаецца, што ў бліжэйшы час запрашэнне скіруе Прэзідэнт Ёахім Гаўк. Акрамя таго, Апостальскі нунцый у Берліне, арцыбіскуп Нікола Этэравіч пацвердзіў нядаўна планы паездкі Пантыфіка ў ФРГ.








All the contents on this site are copyrighted ©.