2015-07-05 12:50:00

Кардынал Маркс: католікі прымуць ўдзел у юбілеі Рэфармацыі


Каталіцкі Касцёл прыме ўдзел у святкаваннях 500-годдзя Рэфармацыі. Гэта пацвердзіў у афіцыйным лісце да Рады Пратэстанцкіх Цэркваў Германіі кардынал Рэйнхард Маркс, старшыня нямецкага епіскапата. Галоўнай падзеяй юбілею, які адбудзецца праз два гады, будзе экуменічная пакутная літургія ў Берліне ў другую нядзелю Вялікага посту - значыць 11 сакавіка 2017 года.

Ліст арцыбіскупа Мюнхенска-Фрайзінгскага  з'яўляецца адказам на запрашэнне прадстаўнікоў Каталіцкага Касцёла на гэтыя ўрачыстасці, якія даслаў старшыня Рады Пратэстанцкіх Цэркваў Германіі біскуп Генрых Бедфорд - Штром. У ім ён заявіў, што, бяручы пад увагу "рэвалюцыйныя стымулы II Ватыканскага Сабору” і тэалагічныя намаганні аб узаемаразуменні, вырас узаемны давер абедзвюх Цэркваў, што дазваляе на сумеснае святкаванне Рэфармацыі. Пратэстанцкі іерарх адзначыў, што юбілей Рэфармацыі ў 2017 г. не павінен быць трыумфам пратэстантаў, аднак павінен стаць “святам Хрыста” і “пасланнем Божай ласкі”.

У адказ на гэты ліст кардынал Маркс напісаў, што ён вельмі ўдзячны за запрашэнне, якое “у вачах епіскапату краіны з'яўляецца выразам добрых двухбаковых адносінаў”. На яго думку, “сумеснае сведчанне пра Езуса Хрыста ў сучасным грамадстве, асабліва неабходнае для шматлікіх асоб, якія шукаюць духоўнай дарогі” у гэтым свеце.

Ян Мойсік








All the contents on this site are copyrighted ©.