2015-07-04 12:23:00

У Ватыкане завершылася канферэнцыя: “Людзі і планета”


 

Пад дэвізам: “Людзі і планета на першым месцы: мы павінны змяніць кірунак развіцця” 3 ліпеня 2015 г. у Рыме завершылася міжнародная канферэнцыя, якую арганізавала Папская рада “Iustitia et Pax”. Удзельнікі форума імкнуліся адказаць на пытанне, што трэба рабіць, каб заклік папы Францішка  “спыніць нішчыць сад, які нам Бог даручыў, каб усе маглі з яго радавацца” - стаў рэчаінасцю.

У мерапрыемстве прымалі ўдзел не толькі католікі, але і вядомыя навукоўцы ды актывісты экалагічнага руху. Канадская журналістка і феміністка габрэйскага паходжання Наомі Клейн выказала здзіўленне запрашэннем на канферэнцыю. На яе вялікае ўражанне зрабіла апошняя энцыкліка Святога Айца “Laudato si”, цытатай з якой пачала яна сваю прамову.

“Энцыкліка кажа, што “мы не з'яўляемся Богам”, і ў мінуўшчыне ўсе людзі ведалі пра гэта. Сёння нанава мы пачынаем разумець, што ніколі людзі не былі панамі і гаспадарамі прыроды” , - сказаў Клейн.  Яна падкрэсліла, што “людзі вызвалілі сілы прыроды, якія нашмат мацнейшыя, чым нашы найлепшыя машыны” і дадала, што” мы можам выратавацца, але толькі тады, калі адмовімся ад міфа, што можам кантраляваць прыроду і ёю кіраваць”.  “Мы павінны навучыцца супрацоўнічаць з прыродай, паважаючы яе і выкарыстоўваць яе ўнутраны патэнцыял для абнаўлення і рэгенерацыі”, - сказала журналістка Клейн.

Генеральны сакратар Асацыяцыі Каталіцкіх Арганізацый Развіцця Бернд Нільс падкрэсліў важнасць энцыклікі ў пошуку вырашэння праблем, якія стаяць перад чалавецтвам.Гэта не толькі папскі дакумент, як ён сказаў, але гэта “наша энцыкліка, таму што вельмі добра прадстаўляе і аналізуе тую вялікую працу на карысць справядлівасці і абароны клімату, якую зрабілі католікі і людзі добрай волі з усяго свету”. “Laudato  si” "дае нам парады аб тым, як знайсці выхад з крызісу, у якім мы знаходзімся. Мы бачым, што палітыкі не ў стане даць адказ на бягучы крызіс, і яны не называюць праблемы па імені. Такім чынам, мы ўсе павінны прыкласці намаганні, каб знайсці новыя рашэнні для пагроз, з якімі сутыкаемся” , - сказаў Нільс.

Ян Мойсік








All the contents on this site are copyrighted ©.