2015-07-04 13:19:00

Бэнэдыкт XVI атрымаў ганаровы дактарат двух універсітэтаў


4 ліпеня 2015 г. папа на пенсіі Бэнэдыкт XVI атрымаў ганаровы дактарат двух вышэйшых навучальных устаноў польскага Кракава: Папскага ўніверсітэта Яна Паўла II і Акадэміі музыкі. Цырымонія адбылася ў летняй рэзідэнцыі рымскіх Пантыфікаў у Кастэль Гандольфа, блізка Рыма, дзе былы Папа адпачывае. Бэнэдыкт XVI падзякваўшы абодвум універсітэтам і таксама кардыналу Станіславу Дзівішу, Кракаўскаму мітрапаліту, за гэтае прызнанне, выказаў радасць з таго, што сённяшняя ўрачыстасць з’яўляецца чарговай нагодай для паглыблення яго адносін з Польшчай, “радзімай вялікага святога Яна Паўла ІІ”, з якім яго спалучала глыбокая духоўная сувязь. Менавіта Ян Павел ІІ указаў, як могуць яднацца між сабой духоўная музыка з задачай сардэчнага ўдзелу ў літургіі, а таксама радасць -  са сціплай прастатой вызнавання веры. “Можна сказаць, што высокасць музыкі залежыць ад чысціні і прыгажосці сустрэчы з Богам, з вопытам любові і пакуты.”, - сказаў Бэнэдыкт XVI.

Былы Папа адзначыў, што дзейнасць двух вышэйшых навучальных устаноў Польшчы ўносіць істотны ўклад у тое, каб вялікі дар музыкі, якая паходзіць з традыцыі хрысціянскай веры, заставаўся жывым і дапамагаў у тым, каб творчая сіла веры не згасала таксама і ў будучыні.

Ян Мойсік








All the contents on this site are copyrighted ©.