2015-07-03 11:45:00

Далай-лама падтрымаў заклікі Папы ў „Laudato si’”


Далай-лама выказаў падтрымку зместу новай энцыклікі папы Францішка, прысвечанай абароне навакольнага асяроддзя. Ён заклікаў іншых рэлігійных лідэраў да ўдзелу ў вырашэнні пытанняў, якія ўплываюць на будучыню чалавецтва. Тыбецкі духоўны лідэр казаў аб гэтым у апошні дзень знакамітага музычнага фестывалю ў Гластанбэры ў Вялікабрытаніі. Раней Далай-лама прыняў удзел у круглым стале з удзелам, між іншымі, галоўнай рэдактар газеты „The Guardian” Кэтрын Вінер. Ён высока ацаніў энцыкліку „Laudato si’” за тое, што заклікае да змены ладу жыцця, экалагічнага аздараўлення ў эканоміцы і перахоу на аднаўляльныя крыніцы энергіі.

Далай-лама звярнуў увагу на тое, што грамадзяне павінны аказваць ціск на ўрады, карпарацыі і міжнародныя арганізацыі, каб спынілі выкарыстанне выкапнёвага паліва, укладвалі больш сродкаў у “чыстую энергію” і скончылі масавую высечку лясоў.

У той жа час будысцкі лідэр заявіў, што ён аддае перавагу не гаварыць аб “барацьбе са зменамі клімату”, таму што “канцэпцыя вайны з’яўляецца састарэлай”. “Мы ні з чым не павінны бароцца. Замест гэтага трэба выраўноўваць нацыянальныя інтарэсы з інтарэсамі міжнароднымі, таму што ахова навакольнага асяроддзя з’яўляецца глабальнай справай”, - перакананы рэлігійны лідэр. 

Ён дадаў, што на індывідуальным узроўні мы ўсе нясём адказнасць перад нашай планетай. “Я збіраюся ўнесці свой уклад гасячы святло, калі выходжу з пакоя, і прымаючы душ замест ванны”, - сказаў Далай-лама XIV.








All the contents on this site are copyrighted ©.