2015-07-01 12:35:00

Працоўны дакумент Сінода даступны на 6 мовах


Працоўны дакумент (Instrumentum Laboris) наступнага Сінода Біскупаў ужо даступны на 6 сучасных мовах. Асамблея пройдзе 4-25 кастрычніка 2015 г. на тэму “Паклікання і місіі сям’і ў Касцёле і сучасным свеце”. Цяпер дакумент можна прачытаць на французскай, англійскай, італьянскай, партугальскай, іспанскай і нямецкай мовах.

Адпраўной кропкай для “Instrumentum” стаў заключны дакумент папярэдняй Надзвычайнай асамблеі Сінода Біскупаў, якая адбылася ў кастрычніку 2014 г. На яго змест таксама паўплывалі 99 адказаў кампетэнтных касцёльных структур, а таксама 359 заўваг дыяцэзій, парафій, касцёльных аб’яднанняў, спантанна сфарміраваных груп і асобных вернікаў. Дакумент падзелены на тры часткі, якія датычаць выклікаў, што стаяць перад сям’ёй, распазнання паклікання сям’і і яе місіі ў сучасным свеце.








All the contents on this site are copyrighted ©.