2015-07-01 15:20:00

Пантыфік са смуткам пра смерць армянскага Патрыярха


Папа Францішак скіраваў спецыяльны ліст на пахавальныя ўрачыстасці Нерсеса Бедраса XIX, Патрыярха Армянскай Каталіцкай Царквы. Яны адбыліся 30 чэрвеня 2015 г. у Бейруце. Іерарх памёр 25 чэрвеня ў выніку спынення працы сэрца. Пантыфік прызнаўся, што “з вялікім смуткам успрыняў навіну аб вяртанні ў дом Айца ўлюбёнага брата ў Хрысце” і ўзгадаў свае сустрэчы з ім у Ватыкане. 

Папа адзначыў заслугі Патрыярха для адукацыі святароў, каб “нават у складаных умовах Божыя слугі пацвярджалі сваю вернасць Хрысту”. Памерлы глыбока ўспрымаў пакуты армянскага народа, але ў той жа час дзякаваў Богу за прыклад мучанікаў і сведкаў веры, якіх лічыў “бальзам суцяшэння і прымірэння” для параненай душы народа.

Францішак даверыў Патрыярха Нерсеса міласэрнасці Нябеснага Айца і пажадаў, каб спадчына, пакінутая ім, дапамагала ў аднаўленні аблічча Армянскай Каталіцкай Царквы.








All the contents on this site are copyrighted ©.