2015-06-30 14:00:00

Летам у Ватыкане скарочана колькасць аўдыенцый


На працягу ўсяго ліпеня ў Ватыкане не будзе агульных аўдыенцый, а адзіным публічным спатканнем стане нядзельная малітва “Анёл Панскі”, - паведаміла Зала Друку Апостальскай Сталіцы.

У ліпені і жніўні не будзе таксама св. Імшаў папы Францішка з удзелам вернікаў, а агульныя аўдыенцыі адновяцца ў жніўні ў Зале Паўла VI. У ліпені будуць прыпынены таксама ўсе іншыя аўдыенцыі, за выключэннем прадугледжай у гэту пятніцу, 3 лiпеня ўвечары, для руху “Абнаўленне ў Святым Духу” на галоўнай ватыканскай плошчы. На жнівеньскія агульныя аўдыенцыі не будуць патрэбны ўваходныя білеты, якія, зрэшты, заўсёды бясплатныя.

Ранішнія св. Імшы Папы з удзелам вернікаў будуць адноўлены ў верасні.

Трэба нагадаць, што 5-13 ліпеня 2015 г. Святы Айцец будзе знаходзіцца ў Эквадоры, Балівіі і Парагваі. Таму зразумела, што 5 і 12 ліпеня ён не ўзначаліць малітву “Анёл Панскі” на плошчы св. Пятра.








All the contents on this site are copyrighted ©.