2015-06-26 13:21:00

Святы Пасад і Палестына падпісалі пагадненне


26 чэрвеня 2015 г. у Апостальскім палацы ў Ватыкане было падпісана Усёабдымнае пагадненне паміж Апостальскай Сталіцай і Дзяржавай Палестына. У яго аснову лягло Асноўнае пагадненне, падпісанае паміж Святым Пасадам і Арганізацыяй вызвалення Палестыны 15 лютага 2000 г. Цяперашні дакумент з’яўлялася вынікам перамоў, праведзеных з дапамогай двухбаковай рабочай камісіі на працягу апошніх некалькіх гадоў.

Пагадненне складаецца з прэамбулы і 32 артыкулаў, змешчаных у 8 раздзелах. Яно датычыць важных аспектаў жыцця і дзейнасці Каталіцкага Касцёла ў Дзяржаве Палестына і пацвярджае падтрымку перамоў і мірнага ўрэгулявання сітуацыі ў рэгіёне.

Усёабдымнае пагадненне ўступіць у сілу, калі абодва бакi паведамяць адзiн аднаго ў пісьмовай форме аб тым, што канстытуцыйныя ці ўнутраныя патрабаванні для ўступлення яго ў сілу, былі выкананы.








All the contents on this site are copyrighted ©.