2015-06-26 12:35:00

Папа сустрэўся з будучымі ватыканскімі дыпламатамі


Аб тым, што ватыканскія дыпламаты не пакліканыя быць высокімі дзяржаўнымі функцыянерамі, членамі нейкай вышэйшай касты, заўсёднікамі салонаў, але захавальнікамі ісціны, якія падтрымліваюць тых, хто абвяшчае яе, казаў папа Францішак 25 чэрвеня 2015 г. у Ватыкане да выкладчыкаў і студэнтаў Папскай касцёльнай акадэміі, якая рыхтуе будучых прадстаўнікоў Святога Пасаду ў розных краінах свету.

Святы Айцец адзначаў, што служба, да якой пакліканы студэнты гэтага інстытута, патрабуе пастаяннай увагі адносна забеспячэння свабоды дзеянняў Святога Пасаду, каб ён не выракся сваёй місіі перад Богам. Кіруючыся карысцю народа, гэта служэнне не можа трапіць у пастку лагічных схем, падняволіцца нейкім групам, задавальняцца размеркаваннем пасадаў, падпарадкоўвацца палітычнай уладзе або часовым поглядам і ілюзорнаму дамінаванню галоўнай плыні, нагадаў Папа. Ён патлумачыў, што для найлепшага выканання сваёй місіі, папскі дыпламат павінен адкінуць паставу суддзі і стаць сапраўдным педагогам, які дапаможа мясцовым Касцёлам і іх слугам знаходзіць магчымасці рабіць дабро.

Паколькі місія ватыканскіх дыпламатаў палягае таксама на пошуку адпаведных асоб для біскупскага служэння, Пантыфік звярнуў увагу, што сёння Касцёл патрабуе сапраўдных пастыраў, якія маюць у сэрцы “Божы неспакой” і “жабрачае трыванне” у Касцёле, якія ведаюць, хто яны, бо Бог не дазваляе, каб ім чагосьці не хапала. Францішак заклікаў шукаць такіх асоб не паводле знешніх правілаў, але “ўнутранага компасу”.

Папская касцёльная акадэмія дзейнічае з некаторымі перарывамі з 1701 г. Яе пратэктарам заўсёды з’яўляецца кардынал Дзяржсакратар.








All the contents on this site are copyrighted ©.