2015-06-23 10:58:00

Станоўчая рэакцыя на папскую просьбу аб прабачэнні


Просьба Францішка аб прабачэнні нехрысціянскіх, і нават бесчалавечных паводзін католікаў у адносінах да вальдэнсаў, вельмі кранула Вальда Спіні, эканаміста, шматразовага міністра, і, перш за ўсё, члена гэтай рэлігійнай супольнасці, які прысутнічаў 22 чэрвеня 2015 г. падчас папскага візіту ў турынскі храм вальдэнсаў.

У інтэрв’ю бюлетэню італьянскага Саюза яўрэйскіх супольнасцяў Спіні прызнаў, што яны разлічвалі на тое, што Пантыфік перапросіць, але не думалі, што гэта будзе настолькі шчыра. Палітык назваў жэст Францішка гістарычным. Ён адкрывае магчымасці новага, больш плённага шляху, можа стаць “крыніцай узбагачэння для абодвух бакоў”, а таксама дапамагчы іншым канфесіям адказаць “на выклік усеагульнага братэрства”.

Як былы міністр навакольнага асяроддзя, Вальда Спіні абмяняўся некалькімі словамі з Папам аб яго экалагічнай энцыкліцы „Laudato si'”, каб выказаць яму сваю падзяку і павагу за гэты дакумент.








All the contents on this site are copyrighted ©.