2015-06-22 13:23:00

Пантыфік наведаў у шпіталі свайго супрацоўніка


21 чэрвеня 2015 г., пасля сустрэчы з маладымі людзьмі на турынскай плошчы “Vittorio”, Святы Айцец адправіўся ў бальніцу “Molinette”, каб наведаць там субстытута ў Дзяржсакратарыяце Святога Пасаду, арцыбіскупа Анджэла Бэчу. 

Адзін з бліжэйшых супрацоўнікаў Папы страціў прытомнасць падчас нядзельнай св. Імшы ў цэнтры Турына, якая праходзіла ў рамках візіту Пантыфіка ў сталіцу П’емонта, і машынай хуткай дапамогі быў дастаўлены ў бальніцу. Яго стан не з’яўляецца сур’ёзным і ён вернецца сёння з Францішкам у Рым. 

Святы Айцец прыбыў у бальніцу каля 20.00. Яго вітаў персанал – урачы і медсёстры. Францішак некалькі хвілін размаўляў з арцыбіскупам Бэчу.








All the contents on this site are copyrighted ©.