2015-06-15 10:54:00

Папа: адметнасці паміж бацькамі спрыяюць развіццю дзяцей


Рым патрабуе маральнага і духоўнага адраджэння, што з’яўляецца заданнем новых пакаленняў, сказаў папа Францішак 14 чэрвеня 2015 г. звяртаюся да ўдзельнікаў Дыяцэзіяльнага кангрэсу Рымскай дыяцэзіі, у адкрыцці якога прыняў удзел. Форум будзе праходзіць да 16 чэрвеня на тэму перадачы веры ў сям’і.

У сваёй прамове Святы Айцец звярнуў асаблівую ўвагу на ролю сем’яў у супрацьстаянні “ідэалагічнай каланізацыі, якая атручвае душы”. Пантыфік заклікаў памятаць, што натуральныя адметнасці паміж мужам і жонкай у сям’і спрыяюць развіццю дзіцяці. “Сужонкам, я заўсёды кажу, што жонкі робяць сваіх мужоў у большай меры мужчынамі, а мужы – робяць сваіх жонак, у большай меры жанчынамі”, - сказаў Папа. Ён падкрэсліў таксама, што “маці з’яўляюцца больш чуллівымі да адных аспектаў, а таты – да іншых” “Гэтыя адметнасці, неабходна захоўваць і бараніць”, - адзначыў Францішак.

Святы Айцец звярнуўся таксама да людзей, якія не здолелі захаваць сваё сужэнства. “Калі разыйдзецеся не губляйце абавязку быцця бацькамі. Не кажыце кепска адно пра аднаго”, - сказаў Папа. Ён нагадаў, што першымі ахвярамі барацьбы і нянавісці, якая можа ўзнікнуць паміж бацькамі, будуць дзеці. Прыклад любові і павагі, у сваю чаргу, дазволіць ім расці у атмасферы любові, шчасця і бяскекі, адзначыў Пантыфік.

“Для дзіцяці не існуе лепшага ўроку і сведчання, чым бачыць, як бацькі пяшчотна любяць, паважаюць адно аднаго, наколькі яны ветлівыя паміж сабой і як ўзаемна прабачаюць: гэта тое, што напаўняе радасцю і сапраўдным шчасцем сэрцы дзяцей”, - дадаў Пантыфік.

Напрыканцы свайго звароту Папа нагадаў пра каштоўнасць бабуль і дзядуль. “Яны захвалі веру ў многіх краінах, дзе было забаронена практыкаваць рэлігію, яны вучылі дзяцей малітвам”, - сказаў Францішак і дадаў, што бабулі і дзядулі ў сям’і – гэта сапраўднае багацце.








All the contents on this site are copyrighted ©.