2015-06-14 11:53:00

Імам універсітэта Аль-Азхар аб дыялогу cа Святым Пасадам


Дыялог паміж Апостальскай Сталіцай а ісламскім універсітэтам Аль-Азгар у Каіры “адноўлены”, заявіў Ахмед аль-Таўэб, вялікі сунніцкі імам гэтага егіпецкага ўніверсітэта. У інтэрв’ю італьянскаму каталіцкаму агенцтву “SIR” ён адзначыў, што гэта стала магчыма дзякуючы вялікай пашане, якую Папа Францішак мае да іншых рэлігій. “Калі б зараз Святы Пасад зрабіў адзін крок наперад, мы зробім іх дзесяць у яго напрамку ”,-  заявіў імам Ахмед аль-Таўэб.

Ён сказаў, што будзе рады сустрэцца з Папам, як таксама з тымі, каму дарагі мір у свеце. Аднак, паводле аль-Таўэба, праблемай не з’яўляецца Пантыфік, ці універсітэт Аль-Азхар. Праблема ў палітычных сістэмах, якія кіруюць ваеннай, эканамічнай і фінансавай сферай краіны.” Калі б гэта залежала ад Папы ці іншых рэлігійных кіраўнікоў, то праблемы былі б ужо даўно вырашаны”, - заявіў імам.

 У пачатку 2011 г. універсітэт Аль-Азгар спыніў рэгулярныя кантакты з Апостальскай Сталіцай, пасля крывага замаху на копцкі Касцёл у Александрыі. Пасля гэтага інцыдэнту тадышні папа Бэнэдыкт XVI сцвердзіў, што ў Егіпце няма рэлігійнай свабоды і недастаткова абараняюцца хрысціянскія месцы малітвы.  

Святы Пасад неаднаразова праяўляў гатоўнасць аднавіць перамовы.У апошнім перыядзе часта адбываліся нефармальныя сустрэчы з прадстаўнікамі універсітэта Аль-Азгар, але гэта яшчэ не сведчыць аб афіцыйным аднаўленні рэгулярных кантактаў.

Ян Мойсік








All the contents on this site are copyrighted ©.