2015-06-13 12:46:00

Францішак сустрэўся з членамі савету магістратуры Італіі


13 чэрвеня 2015 г. папа Францішак прыняў на аўдыенцыі членаў Вышэйшага савету магістратуры Італьянскай Рэспублікі – органу, які займаецца падборам кандыдатур на пасады судзяў. У прамове да высокіх гасцей Пантыфік падкрэсліў, што вынясенне прысуду злачынцы або прызначэнне яму пакарання – гэта не тая адказнасць, якую можна здзейсняць без апоры на сістэму каштоўнасцяў. У сваю чаргу, каштоўнасцю каштоўнацяў з’яўляецца хрысціянства, якое надала чалавеку найвышэйшую годнасць – дзіцяці Божага, сказаў Святы Айцец.  

Пантыфік адзначыў, што сёння глабалізацыя закранула таксама і сферу ажыцяўлення справядлівасці, часам нясучы з сабой разгубленасць і дызарыентацыю, напрыклад “калі становіцца прыладай для ўвядзення звычаяў, паняццяў, нават нормаў, чужых сацыяльнаму кантэксту з далейшым разбурэннем культурных каранёў рэчаіснасці, якія, аднак, павінны ахоўвацца; і гэта ў выніку тэндэнцый, якія прыналежаць іншым культурам, развітым у эканамічным плане, але аслабеўшым у этычным”. “Шмат разоў, я казаў аб ідэалагічнай каланізацыі, калі звяртаўся да гэтай праблемы”, - нагадаў Папа.

У кантэксце патрасенняў, якія ўдараюць па “культурных каранях”, Францішак заклікаў супрацоўнікаў магістратуры, разам з іншымі кіраўнікамі грамадскай сферы, клапаціцца аб “стабільнасці і ўмацоўваць асновы чалавечага суіснавання” абапіраючыся на хрысціянскія каштоўнасці і іх фундамент: любоў да Бога і  бліжняга. Гэтыя асновы здольныя стаць “эфектыўнай дамбай” супраць “экспансіі злачыннасці, у яе эканамічным і фінансавым выразе і язве карупцыі, ад якой пакутуюць нават самыя развітыя дэмакратыі”.

Святы Айцец падкрэсліў, што неабходна не толькі караць, але і выхоўваць, у першую чаргу новыя пакаленні, прапануючы ім антрапалогію – якая не з’яўляецца рэлятывісцкай – і жыццёвую мадэль, “здольную адказаць на высокія і глыбокія памкненні чалавечай душы”. 

Папа заўважыў, што судовыя рашэнні заўсёды пераўзыходзяць індывідуальны выпадак і тычацца ўсёй супольнасці. Гаворачы, у гэтым кантэсце аб тэме правоў чалавека, Францішак заклікаў не злоўжываць гэтай катэгорыяй, уводзячы практыкі і паводзіны, якія замест таго, каб падтрымліваць і ахоўваць чалавечую годнасць, пагражаюць ёй ці парушаюць яе. “Справядлівасць не чыніцца абстрактна, але заўсёды ўлічваючы чалавека ў яго сапраўднай каштоўнасці, як істоты, створанай на вобраз Божы і пакліканай рэалізаваць, тут на зямлі, падабенства з Ім”, - сказаў Пантыфік.








All the contents on this site are copyrighted ©.