2015-06-10 12:05:00

Кардынал Каспер: гомасексуальны саюз, гэта не сужэнства


Касцёл не зменіць свайго навучання – гомасексуальныя саюзы не з’яўляюцца сужэнствам і не могуць называцца сям’ёй, адзначыў кардынал Вальтэр Каспер у інтэрв’ю італьянскаму інтэрнэт-парталу www.quotidiano.net.

Памыляецца той, хто думае, што можна змяніць навучанне адносна сужэнства, падкрэсліў былы старшыня Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству. На яго думку, гаворка можа ісці толькі пра павелічэнне павагі да асобаў, незалежна ад іх сексуальныя арыентацыі.“У кожнай асобе ёсць станоўчыя элементы. Бог любіць кожнага. Я думаю, што мы пакліканы адносіца з павагай да гомасексуальных саюзаў, у якіх партнёры жывуць адказна. Яны існуюць, але іх нельга называць сям’ёй, інакш узнікне блытаніна”, - падкрэсліў нямецкі пурпурат.

Кардынал Вальтэр Каспер быў галоўным дакладчыкам кансісторыя на тэму сям’і, які праходзіў у Ватыкане 20-22 лютага 2014 г. 








All the contents on this site are copyrighted ©.