2015-06-10 13:48:00

Абвешчана назва энцыклікі Францішка аб экалогіі


10 чэрвеня 2015 г. была афіцыйна абвешчана назва доўгачаканай энцыклікі папы Францішка на тэму экалогіі. Дакумент будзе называцца “Laudato si’. Пра клопат аб супольным доме”, гаворыцца ў спецыяльным паведамленні Залы Друку Апостальскай Сталіцы. 

“Laudato si”’(Будзь праслаўлёны) – гэта ўскліканне з паэтычнай малітвы св. Францішка Асізскага, напісанай каля 1225 г. і вядомай як “Гімн стварэнню” або “Гімн брату Сонцу”. Гэта малітва, словамі якой святы ўзносіў хвалу Богу да прыгажосць прыроды, лічыцца першым паэтычным творам на італьянскай мове.

Энцыкліка будзе прадстаўлена 18 чэрвеня 2015 г. у Ватыкане. У яе прэзентацыі прымуць удзел старшыня Папскай рады “Iustitia et pax” кардынал Пітэр Тарксан, дэлегат Экуменічнага Канстантынопальскага Патрыярхату Мітрапаліт Пергамскі Іаан (Зізіулас), а таксама заснавальнік і кіраўнік Патсдамскага Інстытута даследвання ўплыву клімата прафесар Ганс Іахім Шэльнгубер.

Новая энцыкліка папа Францішка стане першым дакументам такога ўзроўню, цалкам прысвечаным пытанням навакольнага асяроддзя.








All the contents on this site are copyrighted ©.