2015-06-08 13:47:00

Францішак прызначыў новага арцыбіскупа Берліна


8 чэрвеня 2015 г. папа Францішак вызваліў біскупа Хайнера Коха ад пастырскага кіраўніцтва дыяцэзіяй Дрэздэн-Мейсэн і прызначыў яго арцыбіскупам Мітрапалітам Берліна. 

61-гадовы іерарх нарадзіўся ў Дзюсельдорфе. Вывучаў тэалогію ў Боне. Святарскае пасвячэнне атрымаў у 1980 годзе і на працягу доўгага часу займаўся душпастырствам ў Кёльнскай архідыяцэзіі. З 1992 г. працаваў кіраўніком аддзела душпастырства ў мясцовай курыі. Быў генеральным сакратаром Камітэта па арганізацыі ХХ Сусветных дзён моладзі, якія праходзілі ў Кёльне ў 2006 г. У гэтым жа годзе атрымаў біскупскую сакру і быў прызначаны на пасаду дапаможнага біскупа Кёльнскай архідыяцэзіі. Пастырскае кіраўніцтва дыяцэзіяй Дрэздэн-Мейсэн ажыцяўляў са студзеня 2013 г. 

Берлінская кафедра заставалася вакантнай з 11 ліпеня 2014 г., пасля таго як яе былы ардынарый, кардынал Райнер Марыё Вёльке, быў прызначаны арцыбіскупам Кёльнскім.








All the contents on this site are copyrighted ©.