2015-06-05 13:35:00

Прэзідэнт Чылі з візітам у Ватыкане


Святы Айцец прыняў 5 чэрвеня 2015 г. раніцай у Ватыкане Прэзідэнта Рэспублікі Чылі Мішэль Бачэлет, якая пасля сустрэчы з Пантыфікам правяла размовы з кардыналам Дзяржсакратаром Пьетра Паралінам і сакратаром па адносінах Святога Пасаду з дзяржавамі, арцыбіскупам Полам Галахерам. Гаворка ішла на тэмы, якія ўяўляюць агульны інтарэс, такія, як бяспека жыцця, адукацыя і сацыяльны мір, паведаміла Зала Друку. Суразмоўцы падкрэслілі добрыя двухбаковыя адносіны, у надзеі, што яны могуць быць дадаткова ўмацаваныя ў рамках прававых дакументаў, прадугледжаных міжнародным правам. Быў адзначаны ўклад каталіцкіх устаноў у важныя для чылійскага грамадства сферы. Падчас сустрэч быў зроблены агляд сітуацыі ў Лацінскай Амерыцы, з асаблівым акцэнтам на пэўныя праблемы, якія стаяць перад кантынентам.








All the contents on this site are copyrighted ©.