2015-06-05 12:56:00

Пантыфік прызначыў Генеральнага рэвізора


Папа Францішак прызначыў Генеральным рэвізорам для фінансавых структур Святога Пасаду і Дзяржавы Ватыкан Лібера Мілонэ. Прэзначэнне стала практычна апошнім структурным крокам на шляху рэформы ватыканскай фінансавай сістэмы.

Яшчэ 24 лютага 2014 г. Францішак выдаў “motu proprio” пад назвай “Fidelis et Dispensator Prudens”, якім абвясціў аб заснаванні новых структур. Першай – стаў Cакратарыят па эканамічных пытаннях, пакліканы кансалідаваць існуючыя ватыканскія фінансавыя структуры і спрасціць кіраванне імі. У дакуменце была пацверджана роля Адміністрацыі маёмасці Апостальскай Сталіцы ў якасці Цэнтральнага банка Ватыкану. Бяззменнымі засталіся фунцыі Бюро фінансавай інфармацыі, якое працягвае ажыццяўляць прудэнцыйны нагляд і рэгуляванне дзейнасці Святога Пасаду і Дзяржавы Ватыкан.

Папскім дакументам “Fidelis et Dispensator Prudens” была ўведзена новая функцыя Генеральнага рэвізора, якога прызначае Пантыфік, і які будзе ўпаўнаважаны праводзіць праверкі любога органу Святога Пасаду і Ватыкану ў любы час.

Лібера Мілонэ нарадзіўся ў Гаазе ў Нідэрландах 16 ліпеня 1948 г. У 1995 г. ён кваліфікаваўся ў якасці нацыянальнага прававога аўдытара Італіі. Ад 2008 г. належыць да “Nedcommunity” – італьянскай асацыяцыі незалежных членаў органаў кіравання і кантролю. На працягу апошніх гадоў займаў розныя пасады ў кантрольных органах буйных фірм, у тым ліку быў старшынёй камітэта па аўдыту фірмы “Fiat”. У 2008-2011 г.г. з’яўляўся членам Камітэта па аўдыту Харчовай Праграмы ААН.








All the contents on this site are copyrighted ©.