2015-06-04 12:01:00

Абвешчана дата публікацыі энцыклікі аб экалогіі


Публікацыя энцыклікі папы Францішка, прысвечанай экалогіі, адбудзецца 18 чэрвеня 2015 г., гаворыцца ў спецыяльным паведамленні Залы Друку Апостальскай Сталіцы. Аб падрабязнасцях, звязаных з прэзентацыяй гэтага дакумента, будзе паведамлена на працягу наступнага тыдня. 

У энцыкліцы папы Францішка гаворка пойдзе пра прынцыпы паўсюднага прызначэння дабротаў, першаснасці чалавечай экалогіі над навакольнай, духоўнасці, якая заклікае да быцця і дзялення, а таксама пра неабходнасць адважнага, крэатыўнага, інавацыйнага і прафесійнага адказу на існуючыя праблемы чалавецтва. Дакумент пакліканы дапамагчы паглядзець на тэму экалогіі і ўстойлівага развіцця праз прызму навучання і гуманізма, якія вылучаюць прыгажосць, дабрыню і праўду стварэння, перш за ўсё, як справы Божай, “супольнага дому” цяперашніх і будучых пакаленняў.

Пантыфік жадае, каб энцыкліка стала яго ўкладам у працу парыжскай канферэнцыі ААН па праблемах клімату, якая пройдзе ў 2015 г.








All the contents on this site are copyrighted ©.