2015-06-02 12:21:00

Прымас Бельгіі сыходзіць у адстаўку


Святы Айцец прыняў адстаўку арцыбіскупа Андрэ-Жозэфа Леанара, Мітрапаліта Мехелен і Бруселю, Прымаса Бельгіі. 6 мая 2015 г. іерарх адзначыў 75-гадовы юбілей. У адпаведнасці з воляй Папы, ён працягне выконваць абавязкі да часу вызначэння наступніка. 

Арцыбіскуп Леанар быў пастырам Бруселю на працягу 5 гадоў. Ён прыняў архідыяцэзію ў вельмі складаным стане. Яму ўдалося ініцыяваць евангелізацыю горада. Ён запрасіў у Брусель новае святарскае Брацтва Святых Апосталаў, якое вядзе місійную дзейнасць у цэнтры горада. Дарэчы, іерарх сам вырашыў далучыцца да гэтай ініцыятывы пасля выхаду на пенсію. Арцыбіскуп Леанар зарэкамендаваў сябе як той, хто непасрэдна прымае ўдзел ў душпастырстве.

Прымас Бельгіі характарызуецца яснасцю ідэй і вострай мовай, чым тлумачыцца вялікая колькасць яго крытыкаў сярод бельгійскіх радыкалаў, палітыкаў, журналістаў, а таксама часткі духавенства. Ён неаднаразова падвяргаўся нападам і прыніжэнню з боку лібералаў і радыкалаў. Але ніколі не выйшаў з раўнавагі. Арцыбіскуп Леанар, безумоўна, адна з самых яркіх постацей Касцёла ў Еўропе.








All the contents on this site are copyrighted ©.