2015-05-29 14:19:00

Францішак прыняў прэм’ер-міністра Славеніі


29 мая 2015 г. папа Францішак прыняў на аўдыенцыі прэм’ер-міністра Рэспублікі Славенія Міраслава Цэрара, які затым сустрэўся з кардыналам Дзяржсакратаром Пьетра Паралінам і сакратаром па адносінах Святога Пасаду з дзяржавамі арцыбіскупам Полам Галахерам.

У ходзе сардэчных перамоў адзначаліся добрыя адносіны паміж Апостальскай Сталіцай і Рэспублікай Славенія і пацвярджалася ўзаемнае жаданне працягваць канструктыўны дыялог на тэмы, якія цікавяць бакі ў сферы адносін паміж Касцёлам і дзяржавай, з асаблівай увагай на працэс нацыянальнага прымірэння, чалавечыя і рэлігійныя каштоўнасці, супрацоўніцтва на карысць супольнага дабра краіны і самых бедных, гаворыцца ў спецыяльным паведамленні Залы Друку Апостальскай Сталіцы.








All the contents on this site are copyrighted ©.