2015-05-28 10:58:00

Пантыфік сустрэнецца з дзецьмі зняволеных


Папа Францішак 30 мая 2015 г. прыме ў сябе італьянскіх дзяцей, якія прыбудуць да яго прама ў Ватыкан на адмысловым “Дзіцячым цягніку”. Падарожжа для падлеткаў, што знаходзяцца ў цяжкіх жыццёвых абставінах, арганізуе Папская рада па культуры, жадаючы такім чынам дапамагчы ім знайсці шлях да сябе, іншых і акружаючага свету праз дыялог з прыгажосцю. Гэта ужо трэцяя такога роду акцыя. Большасць маленькіх пасажыраў – гэта дзеці зняволеных, а тэма сёлетняга падарожжа – “палёт”. Арганізатары жадаюць, каб юнакі і дзяўчаты хаця б на працягу дня здзейнілі “палёт” ад складанай рэальнасці, з якой яны вымушаныя сутыкацца.








All the contents on this site are copyrighted ©.