2015-05-27 14:58:00

Тэалогія сужэнства і сям’і абмяркоўвалася ў Рыме


Епіскапаты Германіі, Швейцарыі і Францыі правялі ў Рыме семінар з нагоды маючага адбыцца ў кастрычніку 2015 г. Сінода Біскупаў на тэму сям’і. У ім прынялі ўдзел сінадальныя айцы, тэолагі, супрацоўнікі Рымскай курыі і журналісты. Выступленні паказалі, наколькі розныя існуюць сёння падыходы да тэалогіі сужэнства, гаворыцца ў выніковым паведамленні сустрэчы.

У ходзе спаткання абмяркоўваліся тры галоўныя тэмы. Першая тычылася  разумення словаў Езуса Хрыста аб разводзе ў кантэксце абвяшчэння Божага Валадарства і традыцыі Касцёла. Звярталася ўвага на тое, што згодна з навучаннем Другога Ватыканскага Сабору, традыцыя развіваецца ў гісторыі.

Наступнай тэмай стала тэалогія любові. У прыватнасці, абмяркоўвалася сексуальнасць, як мова любові і каштоўны дар Бога. Удзельнікі семінара звярнулі ўвагу на патрэбу інтэнсіўнага дыялогу паміж традыцыйнай маральнай тэалогіяй і сучаснай антрапалогіяй.

Абмяркоўваліся таксама змены ў разуменні маралі – сферы, дзе сёння пачынаюць дамінаваць уласныя меркаванні і сумленне.

Рымская сустрэча паказала, што існуе вялікі плюралізм поглядаў на тэалогію сужэнства і сям’і, адзначаецца выніковым дакуменце спаткання.








All the contents on this site are copyrighted ©.