2015-05-24 13:33:00

Барак Абама ўдзячны за беатыфікацыю арцыбіскупа Рамэра


Прэзідэнт ЗША падзякаваў папу Францішку за беатыфікацыю  арцыбіскупа Оскара Арнульфа Рамэра-і-Гальдамеса. Барак Абама нагадаў, што падчас свайго візіту ў Сальвадор у 2011 г. аддаў даніну павагі арцыбіскупу на яго магіле ў сталічнай катэдры. Арцыбіскуп быў “мудрым пастырам і мужным чалавекам”, які “без страху змагаўся са злом, якое бачыў”, звяртаючы ўвагу на патрэбы бедных краіны і ўсяго насельніцтва Сальвадора, напісаў Абама ў спецыяльнай заяве.

“Арцыбіскуп Рамэра-і-Гальдамеса быў забіты падчас цэлебравання св. Імшы, на другі дзень, пасля таго, калі заклікаў салдатаў не выконваць загаду ўрада не рабіць рэпрэсіі ў краіне. Ён стаў пакутнікам і мільёны людзей ў абедзвух Амерыках, як і ва ўсім свеце, неадкладна прызналі яго святым”, - напісаў прэзідэнт ЗША.

Абама падкрэсліў, што 35-ць гадоў пасля яго смерці “ЗША кіруюцца перакананнямі арцыбіскупа Рамэра-і-Гальдамеса” падтрымліваючы мясцовыя супольнасці ў галіне эканомікі, вяршынства закона і бяспекі.

“Я ўдзячны папу Францішку за яго пастаянны напамін аб нашым абавязку дапамагаць людзям, якія жывуць у нястачы. Я спадзяюся, што перакананні новага благаслаўлёнага могуць натхніць нас усіх паважаць годнасць кожнага чалавека і працаваць у імя справядлівасці і міру”, - сказаў Барак Абама.

Ян Мойсік








All the contents on this site are copyrighted ©.