2015-05-23 12:53:00

Святы Пасад у АБСЕ пра нецярпімасць да хрысціян


“Хрысціяне – найбольш гнаная рэлігійная група, да якой прадузята ставяцца на глабальным узроўні”, - заявіў кс. прэлат Януш Урбанчык, прадстаўнік Святога Пасаду ў Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе, у ходзе сустрэчы, якая адбылася на днях у штаб-кватэры АБСЕ на тэму нецярпімасці ў дачыненні да хрысціян.

На думку Апостальскай Сталіцы, асабліва трывожным выглядае той факт, што ў Еўропе рэзкая раздзяляльная рыса праведзена паміж рэлігійнай верай і рэлігійнай практыкай, так што хрысціянам часта нагадваюць у грамадскім дыскурсе або нават у судах, што яны могуць верыць у тое, што ім падабаецца , у прыватным парадку, і аддаваць пашану, каму яны пажадаюць, у сваіх храмах, але яны не могуць выказваць свае перакананні публічна.

Ватыканскі дыпламат сказаў, што хоць самы драматычны пераслед хрысціян меў і працягвае мець месца на Блізкім Усходзе, прыкметы антыхрысціянскіх адносін у Еўропе таксама выклікаюць вялікую занепакоенасць. Ён адзначыў, што “юрыдычныя тэндэнцыі на Старым Кантыненце паказваюць на ўсё большы распаўсюд недаверу да рэлігіі, рэлігійных устаноў і іх грамадскай ролі.








All the contents on this site are copyrighted ©.