2015-05-22 11:27:00

Пантыфік наведаў сядзібу ватыканскіх дыкастэрый


Святы Айцец наведаў 22 мая 2015 г. сядзібу некалькіх ватыканскіх дыкастэрый на плошчы Пія XII, якая практычна мяжуе з галоўнай ватыканскай плошчай св. Пятра. У вялікім будынку, куды завітаў Пантыфік, размешчаны Папскі камітэт гістарычных навук, якім кіруе француз, айцец Бернар Ардура. Тут таксама знаходзіцца Кангрэгацыя Каталіцкай Адукацыі, якая нядаўна, 31 сакавіка 2015 г., павітала новага кіраўніка – яе прэфектам стаў кардынал Джузэпэ Версальдзі, які змяніў на гэтай пасадзе польскага кардынала Зянона Грахалеўскага. У палацы на плошчы Пія XII размешчана таксама Кангрэгацыя па справах Духавенства. Яе цяперашні кіраўнік, кардынал Беньяміна Стэла, быў прыначаны ўжо падчас пантыфікату Францішка, 21 верасня 2013 г. Чацвёртай дыкастэрыяй, якая мае сваю сядзібу ў будынку за межамі Ватыкана, з’яўляецца Кангрэгацыя па справах Інстытутаў кансэкраванага жыцця і Таварыстваў апостальскага жыцця, прэфектам якой ад 4 студзеня 2011 г. з’яўляецца бразільскі кардынал Жоао Брас дзі Авіс.

Трэба адзначыць, што не ўсе ватыканскія дыкастэрыі маюць свае штаб-кватэры ў межах Ватыкана. Вялікая колькасць з іх размешчана ў некалькіх будынках, якія належаць Святому Пасаду, на тэрыторыі Рыма.








All the contents on this site are copyrighted ©.