2015-05-20 10:21:00

Францішак заклікаў маліцца за Касцёл у Кітаі


20 мая 2015 г. папа Францішак заклікаў маліцца за католікаў у Кітаі. На заканчэнне агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане, ён нагадаў, што 24 мая будзе адзначацца літургічны ўспамін Найсвяцейшай Панны Марыі Успамогі Хрысціянаў, якая асаблівым чынам ушаноўваецца ў санктуарыі Шэшан у Шанхаі. “Фігура, што знаходзіцца ў санктуарыі, прадстаўляе Марыю, якая ўздымае свайго Сына, паказваючы Яго свету з рукамі раскінутымі ў жэсце любові і міласэрнасці. Таксама і мы просім Марыю дапамагчы католікам Кітая быць пераканаўчымі сведкамі гэтай міласэрнай любові пасярод свайго народу і жыць духоўна паяднанымі са скалой Пятра, на якой пабудаваны Касцёл”, - сказаў Францішак.

У літургічны ўспамін Найсвяцейшай Панны Марыі Успамогі Хрысціянаў у Каталіцкім Касцёл адзначаецца Дзень малітвы за Касцёл у Кітаі. Ён быў устаноўлены па ініцыятыве Бэнэдыкта XVI у 2007 г. 








All the contents on this site are copyrighted ©.