2015-05-19 14:25:00

Кс. Ламбардзі: аб даце кананізацыі Маці Тэрэзы казаць рана


Кіраўнік Залы Друку Апостальскай Сталіцы пракаментаў навіны, якія з’явіліся ў некаторых СМІ адносна падзей у рамках Году Божай Міласэрнасці, у прыватнасці, аб нібыта маючай адбыцца ў верасні 2016 г. кананізацыі Маці Тэрэзы з Калькуты.

Кс. Фэдэрыка Ламбардзі падкрэсліў, што “гаворка ідзе пра працоўную гіпотэзу, якой нельга даць афіцыйнага пацвярджэння”. Паводле прадстаўніка Апостальскай Сталіцы працэс кананізацыі Маці Тэрэзы яшчэ працягваецца і такім чынам аб даце ўрачыстага абвяшчэння яе святой казаць рана. 








All the contents on this site are copyrighted ©.