2015-05-19 11:12:00

Ватыканскі іерарх пра патрэбу ў гістарычнай крытыцы Карану


Старшыня Папскай рады па міжрэлігійным дыялогу кардынал Жан-Луі Таран назваў “вельмі стрыманым” прагрэс у сферы інтэрпрытацыі Карану з боку мусульманскіх супольнасцяў. Пурпурат перакананы, што менавіта дыялог, братэрства і гістарычная крытыка сакральных ісламскіх тэкстаў, якая павінна здзейсняцца мусульманамі – гэта “зброя”, якой можна перамагчы экстрэмізм.

Каментуючы вынікі сустрэчы біскупаў і дэлегатаў еўрапейскіх епіскатаў, адказных за адносіны з мусульманамі, якая прайшла на мінулым тыдні ў Швейцарыі, пурпурат заўважыў, што са з’яўленнем “Ісламскай дзяржавы” сітуацыя на Блізкім Усходзе змянілася: “Мы канстатавалі радыкалізацыю мусульман, асабліва моладзі”, сказаў ён.

У Еўропу прабывае ўсё больш вызнаўцаў іслама. Нават тыя, якія нараджаюцца тут, здараецца трапляюць пад уплыў ісламскіх экстрэмістаў. На думку кардынала Тарана, прычына гэтага ў недахопе спецыяльных праектаў. Джыхадзісты прывабліваюць моладзь не толькі грашыма, але таксама і пэўнага кшталту жыццёвай матывацыяй. У такім кантэксце, важна першымі напоўніць іх асабістае і сацыяльнае жыццё сэнсам і надзеяй, лічыць ватыканскі іерарх.

Адным са шляхоў для пераадолення крызісу кардынал лічыць пашырэнне адукаванасці. Ён заўважыў, што Касцёл працуе ў гэтым напрамку: напрыклад у Багдадзе, два гады таму, нягледзячы на вайну, дамінікане адкрылі інстытут сацыяльных навук. Дыялог паміж рэлігіямі развіваецца і многія мусульманскія сем’і ў сталіцы Іраку даюць прытулак хрысціянскім, падкрэсліў высокі ватыканскі іерарх.








All the contents on this site are copyrighted ©.