2015-05-19 14:49:00

Апостальскі нунцый сустрэўся з кіраўніком МЗС Беларусі


18 мая 2015 г. Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзімір Макей сустрэўся з Апостальскім Нунцыем у Беларусі арцыбіскупам Клаўдыё Гуджэроцці. Бакі абмеркавалі актуальныя пытанні двухбаковых адносін, а таксама шэраг тэм міжнароднага і рэгіянальнага парадку дня, паведамляе афіцыйны сайт Каталіцкага Касцёла ў Беларусі са спасылкай на прэс-службу Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь.

Апостальскі нунцый і Міністр замежных спраў таксама сустракаліся каля месяца таму, 7 красавіка 2015 г. Імі абмяркоўваліся вынікі візіту ў Беларусь Дзяржаўнага Сакратара Яго Святасці Папы кардынала Пьетра Параліна, які адбыўся па запрашэнні беларускага боку 12-15 сакавіка 2015 г., а таксама шэраг актуальных міжнародных і рэгіянальных пытанняў. 

15 мая 2015 г. арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці сустракаўся з Патрыяршым Экзархам усяе Беларусі Мітрапалітам Мінскім і Застаўскім Паўлам. Імі абмяркоўваліся стан і перспектывы дыялогу ў сацыяльна-дабрачыннай і культурна-асветніцай сферах, а таксама ў сферы аброны традыцыйных хрысціянскіх каштоўнасцяў, агульных для Праваслаўнай Царквы і Каталіцкага Касцёла.








All the contents on this site are copyrighted ©.