2015-05-19 13:55:00

Апостальская Сталіца на міжкультурным форуме ў Баку


Апостальская Сталіца прадстаўлена на Трэццім Сусветным форуме па міжкультурным дыялогу, які праходзіць 18-19 мая 2015 г. у Баку. У цэнтры ўвагі яго ўдзельнікаў знаходзяцца праекты і праграмы, прысвечаныя 21 мая – Сусветнаму дню культурнай разнастайнасці ў імя дыялога і развіцця, абвешчанага Генеральнай Асамблеяй ААН, а таксама ролі веры, рэлігіі, міграцыі, спорта, адукацыі, мастацтва, бізнеса ва ўмацаванні даверу і супрацоўніцтва паміж культурамі і цывілізацыямі. На форум прыбылі прадстаўнікі палітычнай, творчай і навуковай эліты з больш чым 100 краін свету.

Сустрэча праходзіць пад патранажам Прэзідэнта Азербайджана Ільхама Аліева, пры супрацоўніцтве ЮНЕСКА, Савету Еўропу і іншых міжнародных арганізацый.

Святы Пасад прадстаўляе на форуме падсакратар Папскай рады па культуры кс. Мельхіор Санчыс дэ Тока і Аламед. У інтэрв’ю Ватыканскаму радыё ён распавёў, што ў кантэксце міжкультурнага дыялогу, Апостальская Сталіца адстойвае прынцып недапушчальнасці ізаляцыі тых ці іншых культур. Яна нагадвае, што ў цэнтры кожнай культуры і кожнага міжкультурнага дыялогу знаходзяцца глыбока рэлігійныя пытанні, бо тычацца сэнсу існавання, пажоджання і лёсу сусвету, пытанні аб пакутах і зле. Святы Пасад нагадвае, што міжрэлігійны дыялог павінен весціся вернікамі, а не ўрадамі; што забойствы ў імя Бога – гэта блюзнерства; што свабода слова мае межы і не дазваляе абражаць рэлігійныя пачуцці людзей.

Першы Сусветны форум па міжкультурным дыялогу праходзіў у Баку 7-9 красавіка 2011 г., а Другі – 29 мая-1чэрвеня 2013 г.








All the contents on this site are copyrighted ©.